Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Група з беларускай мовай выхавання і навучання

Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічацца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую гаворку, а яна ж робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі сфарміравана група, якая арганізуе адукацыйны працэс на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя ў групе створана камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне дзвюх моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

У групе з беларускай мовай навучання і выхавання створана адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у гэтай групе, маюць спецыяльнасць па дыпломе "Беларуская мова і літаратура" і сістэматычна павышаюць прафесійны ўзровень у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў.

       Выхавальнік дашкольнай адукацыі       Ўзрост выхаванцаў

        Ашарава Ганна Вiктараўна 

        Ермаловiч Таццяна Славамiрауна

            з 5 да 6 гадоў

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання і выхавання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у групах з беларускай мовай навучання і выхавання ажыццяўляецца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     

                             

Як прывучыць дзіця да парадку?

разгарнуць » / « згарнуць

Паважаныя бацькі! Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

разгарнуць » / « згарнуць

Нацыянальнае беларускае адзенне

разгарнуць » / « згарнуць

Таямніцы беларускага арнаменту

разгарнуць » / « згарнуць

Роля бацькоў у развіццці беларускага маўлення дзіцяці

разгарнуць » / « згарнуць

10 запаветаў для бацькоў

Аб гэтых правілах карысна памятаць усім бацькам!разгарнуць » / « згарнуць

Як змагацца са страхамі

Кожны чалавек калі-небудзь адчуваў пачуццё страху. Страх з'яўляецца найбольш небяспечнай з усіх эмоцый і прысутнічае на ўсіх узроставых этапах развіцця асобы. Многія страхі захоўваюць сваю сілу і могуць выяўляцца на працягу ўсяго жыцця чалавека: ад маленства да старасці. У той жа час кожны узроставай этап развіцця мае сваю спецыфіку перажыванні і праявы страхаў.разгарнуць » / « згарнуць

Жыццё без канфліктаў

Канфлікт - найбольш востры спосаб дазволу супярэчнасцяў у інтарэсах, мэтах, поглядах, які ўзнікае ў працэсе сацыяльнага ўзаемадзеяння, які складаецца ў супрацьдзеянні удзельнікаў гэтага ўзаемадзеяння і звычайна суправаджаецца негатыўнымі эмоцыямі, які выходзіць за рамкі правілаў і нормаў.разгарнуць » / « згарнуць

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПЕДАГОГА-ПСІХОЛАГА ДЛЯ БАЦЬКОЎ І ВЫХАВАЦЕЛЯЎ ПА РАЗВІЦЦЮ ЎВАЖЛІВАСЦІ Ў ДЗЯЦЕЙ

разгарнуць » / « згарнуць

Рэкамендацыі педагога-псіхолага для бацькоў і выхавацеляў па развіццю ў дзяцей мыслення і мовы.

разгарнуць » / « згарнуць

Рэкамендацыі педагога-псіхолага па развіццю ў дзяцей дробнай маторыкі пальцаў рукі.

разгарнуць » / « згарнуць

Група з беларускай мовай выхавання і навучання

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта